UniCon-2014: Веб-журналист о конвенте
- 20 Апрель 2014
- Просмотров: 2591
Павел Аксіновіч Джэдаі, трансформеры і героі комінкаў сустрэліся на Unicon 2014 (фотарэпартаж) - опубликовано 30 марта 2014
Аматары навукова-папулярнай фантастыкі сабраліся 29 і 30 сакавіка ў ДК МАЗ на мінскім фестывалю Universe Convention (UniCon). У гэты раз (трэці па ліку) былі прадстаўлены дзевяць тэматычных стэндаў: «Star Wars», «Star Trek», «Stargate», «Mass Effect», «Трансформеры», «Warhammer 40000», «Whoniverse», «Аўтаспынам па Галактыцы» і коміксаў DC і Marvel. Рэпарцёры «Вэб-журналіста» наведалі гэты мерапрыемства, якое праходзіла два дні.
Першы дзень запомніўся косплэйям (касцюміраванае пераўтварэнне) дэфіле ў групавым і адзіночным выступленні, а таксама літаратнай сустчэвай беларускай пісменніцы Вольгі Грамыкі пра якое падрабязна распавяла Марыя Бобава. На розных стэндах былі конкурсы фотакасплэя, крафта, фанарта і коміксаў, а таксма кірмаш фанкрафта і хэндмэйда, прафесійная фотазона і фантастычны бар . На сярэдзіну дня прыйшло звыш 300 наведвальнікаў. Самымі папулярнымі стэндамі аказаліся "Star Wars" і "Whoniverse", якія мелі супрацьлеглую па ўзросьце аўдыторыю. Нам дала каментар адказны арганізатар за стэнд «Whoniverse» Таццяна Махоўская:
У гэтым годзе серыял «Доктар Хто» адзначае юбілей: 50 год з пачатку першай серыі. Усяго налічваецца 33 сезоны. А насамрэч серыял падзяляецца на «олдскул» да пачатку дзевяностых і «ньюскул»: пасля звыш дзесяцігадовага перапынку. За існавання серыялу ў ролі Доктара знялося дванадцаць чалавек. Па майму меркаванню гэта цудоўны праект, і яго варта паглядзець. Там маецца падарожжа ў часе, прыгожыя спадарожніцы і, канешне — Доктар! Гэта даволі раптоўна здарылася: я не збіралася нічога арганізоўваць, але аднойчы пачала гутарыць з аднадумцамі, усё перайшло на сходку, пайшоў рух і з'явіўся Unicon, і цяпер мы робім стэнд.
Другі дзень распачаўся адкрытым інтэрв'ю з удзельнікамі праекта «Mars One»: Андрэям Арловым і Вікторыяй Лазаравай. Мэта праекту складаецца ў падарожжы на Марс, без вяртання на Зямлю. Са звыш дзесяці тысяч удзельнікаў выбяруць толькі 24 чалавек.
Другі дзень фестывалю працягваўся даволі бурна: экзамен «Кабаяшы Мару», турніры па розным кансольных гульням, інтэлектуальныя спаборніцтвы на валодання фантастычнана свету, дэліфе ў стылю «Доктар Хто» і шмат чаго іншага.